Home

Advertisement

Customize
Gorące chuje, płonące pizdy - January 25th, 2009

January 25th, 2009

January 25th, 2009
12:07 pm

[Link]

Пасьля паўночы, праведзенай за калупаньнем і разьбіральіцтвам, мушу зазначыць, што DD-WRT -- рэч клясная і вартая ўсталёўкі на ўсіх дэвайсах, якія яна падтрымлівае.

Сапраўды, яно пераўтварае танны ўрэзаны (хоць і добры па жалезе) D-Link DIR-300 у прыстойны фічасты апарат з паўнавартасным лінухам на борце, які цудоўна працуе з каробкі, але пры гэтым заточаны пад далейшае дапільваньне. Увапхнуў OpenVPN -- пры доступе звонку палёт нармальны, адпала патрэба ў пракідваньні партоў і трыманьні ўключанага кампа; у якасьці кліенту цудоўна ганяе трафік празь зьнешні сэрвэр, хуткасьць перадачы дадзеных упіраецца ў хуткасьць лінку. Зьніклі праблемы з маршрутызацыяй пры паднятым РРТР на зьнешнія айпішнікі, якія даступныя наўпрост.

Мажліва, жабракі самі вінаватыя, і варта было купляць прыстойны дэвайс кшталту якога Лінксісу i не замарочвацца. Аднак, шчыра кажучы, выкідаць за хатні маршрутызатар з ФайФаем, РРТР і ВПН-сэрвэрам(у лепшым выпадку РРТР, у горшым -- нейкая незразумелая прапрыетаршчына) пад 200$ -- гэта ўжо зашмат. І калі гэта можна зладзіць за ў разы меньшыя грошы, ды й да таго ж патрахаўшыся пакалупаўшыся ў сваё задавальненье, то выбар, думаю, відавочны.

(9 comments | Leave a comment)

TimeEvent
01:27 pm

[Link]

Пабываў на канцэрце “Бардаў Свабоды”, які надоечы ладзіўся ў "Добрых Мысьлях".
Шчыра кажучы, імпрэза ня ўразіла: большая частка выканаўцаў былі настолькі сумныя, што ад канчатковага здэпрэсаваньня мяне ратавала толькі піва, якое было ў продажы. За заднімі столікамі бухаў электарат, якому было глыбока да дупы тое, што адбывалася. Нягледзячы на ціпа культурніцкае мерапрыемства, наведнікі гаманілі спрэс па расейску.
У якасьці вынятку з агульнага ўражаньня, спадабаліся выступы нейкага Алеся Наркевіча і [info]valjaryna, пра якую шаноўная Свабода нават не ўзгадала.

(4 comments | Leave a comment)

Previous Day 2009/01/25
[Archive]
Next Day
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize