Маргінальны мудак ([info]a_sad_one) wrote,
@ 2009-01-25 12:07:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пасьля паўночы, праведзенай за калупаньнем і разьбіральіцтвам, мушу зазначыць, што DD-WRT -- рэч клясная і вартая ўсталёўкі на ўсіх дэвайсах, якія яна падтрымлівае.

Сапраўды, яно пераўтварае танны ўрэзаны (хоць і добры па жалезе) D-Link DIR-300 у прыстойны фічасты апарат з паўнавартасным лінухам на борце, які цудоўна працуе з каробкі, але пры гэтым заточаны пад далейшае дапільваньне. Увапхнуў OpenVPN -- пры доступе звонку палёт нармальны, адпала патрэба ў пракідваньні партоў і трыманьні ўключанага кампа; у якасьці кліенту цудоўна ганяе трафік празь зьнешні сэрвэр, хуткасьць перадачы дадзеных упіраецца ў хуткасьць лінку. Зьніклі праблемы з маршрутызацыяй пры паднятым РРТР на зьнешнія айпішнікі, якія даступныя наўпрост.

Мажліва, жабракі самі вінаватыя, і варта было купляць прыстойны дэвайс кшталту якога Лінксісу i не замарочвацца. Аднак, шчыра кажучы, выкідаць за хатні маршрутызатар з ФайФаем, РРТР і ВПН-сэрвэрам(у лепшым выпадку РРТР, у горшым -- нейкая незразумелая прапрыетаршчына) пад 200$ -- гэта ўжо зашмат. І калі гэта можна зладзіць за ў разы меньшыя грошы, ды й да таго ж патрахаўшыся пакалупаўшыся ў сваё задавальненье, то выбар, думаю, відавочны.



(9 comments) - (Post a new comment)


[info]alex_radko
2009-01-25 11:40 am UTC (link)
а конкретнее, чего у DIR-300 добавилось (и для чего это нужно)?

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-01-25 12:41 pm UTC (link)
Ну, што дадалося з важнага мне:
1. Нармальная маршрутызацыя. Справа ў тым, што калі ён падымае РРТР на арыгінальнай прашыўцы, то ўвесь траф ён спрабуе гнаць празь яго, а на прапісаныя маршруты (гаўнадамасетка, унутраныя рэсурсы майго правайдэра, рэсурсы правайдэра з суседняга дому) яму глыбока пляваць, і яно ніфіга не працуе. На DD-WRT таких праблемаў няма, усё раскідае куды трэба, да таго ж пры патрэбе можна скарыстацца з усяе моцы лінухоўскай маршрутызацыі і фільтрацыі пакетаў.

2. Wi-Fi. Вельмі шмат наладак радыётракту, зь якімі варта будзе пагуляцца пры добрым надвор'і калі буду выгульваць дзіцёнка -- мажліва атрымаецца істотна палепшыць сувязь на вуліцы. Больш мажлівасьцяў аўтарызацыі кліентаў і шыфраваньня (мне звычайнага WPA2-PSK хапае), фільтр макаў (а вось гэта істотна).

3. Розныя цацкі накшталт сачэньня ў рэальным часе за тым, хто колькі паласы займае, да якіх хастоў канэкціцца, з вельмі зруяным архіваваньнем. Патрэбы ў гэтым няма, але штука цікавая.

4. Падтрымка ізаляваных VLAN'аў -- для сям'і ў мяне адзін (з Інтэрнэтам, блэкджэкам і шлюхамідоступам да ўсіх сваіх кампоў), а для знаёмых з навакольных дамоў, якія любіць піць піва пад маімі вокнамі -- другі, з тупым НАТам на хатнюю сетку: хай самі са сваёй тэхнікі падымаюць РРТР на прова і юзаюць за свой кошт.

5. Яе мажлівасьці абмежаваныя толькі жалезам: можна ставіць свой софт, напрыклад той жа OpenVPN, якім я карыстаюся дзеля доступу дадому звонку, зараз вынесены менавіта на рутэр. Як вынік, няма патрэбы трымаць вялікі кампутар уключаным. Ды й наогул, пасьля перашыўкі мяне пачала адпускаць навязьлівая думка пра неабходнасьць усталёўкі ў хаце паўнавартаснага рутэра на базе пісюка. Можа адпусьціць канчаткова :).

Сьпіс ня поўны, бо яшчэ не разабраўся ва ўсіх мажлівасьцях гэтага цуда.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]aliaksei
2009-01-25 12:55 pm UTC (link)
Так значыцца пад тваімі вокнамі будзе wi-fi для зручнасці бухалава?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-01-25 12:58 pm UTC (link)
Такі ён ужо даўно ёсьць ад трох розных кропак, прычым ня толькі пад маімі вокнамі :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]aliaksei
2009-01-25 01:12 pm UTC (link)
Пакажаш як-небудзь. А то лета хутка :)

(Reply to this) (Parent)


[info]alex_radko
2009-01-25 01:48 pm UTC (link)
эх, кто бы все это мне сделал и настроил? Я до сих пор не до конца понимаю на каких заклинаниях родные функции работают... А судя по написанному у меня подобные требования будут актуальны, а то пришлось из домосети обломать людей, что точка закрыта.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-01-25 02:18 pm UTC (link)
Ну, якім чынам працуе родная прашыўка я сам не разумею :). А DD-WRT мала таго, што зразумелы, дык яшчэ і цудоўна дакумэнтаваны, таму разабрацца зь ім праблемаў няма.
Але калі баісься зьвязвацца, то зьвяртайся -- дапамагу як будзе час.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]alex_radko
2009-01-25 03:07 pm UTC (link)
ну кто с линуксом дружит и вырос в серверной, тому может и все понятно... а я как-то по другой части...

в общем, когда стучаться/что наливать?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-01-25 03:21 pm UTC (link)
зараз: lesavik@jabber.org.by, дэталі абмяркуем :)

(Reply to this) (Parent)


(9 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…