Маргінальны мудак ([info]a_sad_one) wrote,
@ 2009-01-25 12:07:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Пасьля паўночы, праведзенай за калупаньнем і разьбіральіцтвам, мушу зазначыць, што DD-WRT -- рэч клясная і вартая ўсталёўкі на ўсіх дэвайсах, якія яна падтрымлівае.

Сапраўды, яно пераўтварае танны ўрэзаны (хоць і добры па жалезе) D-Link DIR-300 у прыстойны фічасты апарат з паўнавартасным лінухам на борце, які цудоўна працуе з каробкі, але пры гэтым заточаны пад далейшае дапільваньне. Увапхнуў OpenVPN -- пры доступе звонку палёт нармальны, адпала патрэба ў пракідваньні партоў і трыманьні ўключанага кампа; у якасьці кліенту цудоўна ганяе трафік празь зьнешні сэрвэр, хуткасьць перадачы дадзеных упіраецца ў хуткасьць лінку. Зьніклі праблемы з маршрутызацыяй пры паднятым РРТР на зьнешнія айпішнікі, якія даступныя наўпрост.

Мажліва, жабракі самі вінаватыя, і варта было купляць прыстойны дэвайс кшталту якога Лінксісу i не замарочвацца. Аднак, шчыра кажучы, выкідаць за хатні маршрутызатар з ФайФаем, РРТР і ВПН-сэрвэрам(у лепшым выпадку РРТР, у горшым -- нейкая незразумелая прапрыетаршчына) пад 200$ -- гэта ўжо зашмат. І калі гэта можна зладзіць за ў разы меньшыя грошы, ды й да таго ж патрахаўшыся пакалупаўшыся ў сваё задавальненье, то выбар, думаю, відавочны.



(Read 9 comments) - (Post a new comment)


[info]alex_radko
2009-01-25 03:07 pm UTC (link)
ну кто с линуксом дружит и вырос в серверной, тому может и все понятно... а я как-то по другой части...

в общем, когда стучаться/что наливать?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-01-25 03:21 pm UTC (link)
зараз: lesavik@jabber.org.by, дэталі абмяркуем :)

(Reply to this) (Parent)


(Read 9 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…