Маргінальны мудак ([info]a_sad_one) wrote,
@ 2009-10-20 11:57:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Wojownicze Żółwie Ninja


Гляджу сабж, уштырваюся, настальгую :). На скрыншоце -- мой улюбёны герой, і мяне заўжды раздражняла тое, што ў мульціку дабро перамагала зло: ну як нейкія лохі, якія нават не былі як сьлед узброеныя, маглі перамагаць такога файнага дзядзьку са столькімі гаджэтамі? Не, сапраўды ў сцэнары было нешта ня тое, хоць мульцік на той час успрымаўся вельмі добра і пакінуў у маёй душы насеньне тэхнафашызму, якое празь некаторы час прарасло і буйна закаласілася.

Адно што не магу знайсьці польскі аднагалосы пераклад, зь якім мульт вяшчаўся ў 90-м годзе.



(10 comments) - (Post a new comment)


[info]julcik
2009-10-20 09:30 am UTC (link)
Да ну! чарапашкі круцей :)) Таму і перамагаюць :)

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-10-20 09:55 am UTC (link)
Куды там? Жывуць у каналізацыі, жаруць піццу, са зброі -- толькі кій, меч і нунчакі. А вось Шрэдэр -- дзядзька сур'ёзны: і блястэры мае, і купу розных тэхналягічных штуковін, і ўвесь у мэтале. Моц!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]julcik
2009-10-20 10:56 am UTC (link)
Дык вось яны з нунчакамі такія крутыя, а ўяві, каб ім бластэры выдалі? :))

Я люблю піцу.

(Reply to this) (Parent)


[info]true_hans
2009-10-20 10:50 am UTC (link)
Ня ўсё так проста! Чытаем...

Сам выбор "гвоздей",
которыми скрепляется детское сознание, сделанный ТВ, означает принципиальный
разрыв со всей траекторией русской культуры. В ней были очень строгие
критерии допуска художника к детской душе - пробегите мысленно нашу детскую
литературу, радио, кино. Дикий абсурд детского кича сегодня - не ошибка, не
признак низкой квалификации. Это - шприц с ядом, вводимым в будущее России.
Что же нравится Б.Минаеву? "Дети перестают воспринимать уродство,
неполноценность, страхолюдность - как нечто чужое, чуждое, страшное. Они
начинают любить это страшное. Они начинают понимать его. Мой шестилетний сын
спросил: пап, а канализация ведь - это где какашки плавают? И глаза его
весело блестели... Оказывается, и там можно жить!". В этом все и дело. И в
дерьме можно жить - ничего страшного, значит, не происходит. Мы только
должны отказаться от веками сложившимся в нашей культуре чувства
безобразного.

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-10-20 03:40 pm UTC (link)
О, так! А што яны прапануюць ўзамен?

Тое ўбоства, якое яно горда імянуюць "советская мультипликация"? Той кашмарны пізьдзец, які альбо было немажліва глядзець? Сцуко, няма анічога страшнейшага за савейскія лялечныя мультфільмы, а малявыныя недалёка адышлі. Ты, бля, паслухай агучку хрушчоўскіх мультфільмаў: блядскія піскі замест галасоў, якія траўмуюць дзіцячую псыхіку куды мацней за гвалт у сюжэце. Што, бля, скажаце, тэхнічнай мажлівасьці не было? А чаму тады за дваццаць гадоў да таго Дыснэй безпраблемна пісаў якасны гук, а ў тыя ж часы Hanna Barbara кляпалі мульты нашмат лепшай якасьці, пры чым па колькасьці іх было болей, чым выдавалі ўсе студыі "Саюзмультфільма".
Дзеля справядлівасьці мушу зазначыць, што тое-сёе нармальнае ўсё ж выдавалася, асабліва ў 80-я гады, аднак па-першае яго было мала, а па-другое яно было разьлічана не на дашкольны/малодшы школьны ўзрост. А калі яшчэ тыя мульцікі глядзець?

Не, шчыра, я ўсё разумею. Цудоўна разумею тое, што старыя дзядзькі і цёткі ўціхую пад падушкай глядзяць мульцікі свайго дзяцінства і настальгуюць -- што ж зробіш, у іх моск зламаны. Але самае страшнае, калі яны ізалююць дзяцей ад нармальных мэдыяпрадуктаў і па старынцы пачынаюць карміць дзетак тым жа гаўном, што елі і яны самі і нават іхныя бацькі.

Чунга-чанга!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]true_hans
2009-10-20 07:18 pm UTC (link)
Мапед ня мой, я проста разьмясьціў аб'яву.

Сама ж савецкая мультыплікацыя і горшая, і ня лепшая за амерыканскую, яна проста іншая. Іншая стылістыка, іншыя героі, іншая эстэтыка. Тэхнічна яна канечне значна саступае буржуйскай, ці то тэхнікі такой не было, ці то спецоў. Таксама амаль не было мультаў для дзяцей сярэдняга і срарэйшага ўзросту, усё збольшага ішло на ўзроставы прамежак гадоў так 4-8 часьцей за ўсё. Але па сваім сэнсе, па тым месаджы які перадаваўся гледачу, сав. мульты былі значна больш насычаныя і разнастайныя. Збольшага кожны мульт выразна агітаваў за нейкую каштоўнасьць, за сяброўства, за любоў да жывёл, за паслухмянасьць, за старанасьць у школе скажам. Былі канечне ідэалагізаваныя рэчы, кшталту Мальчыша-Бальчыша, але надвор'е яны не рабілі.
Амерыканскія ж мульты, апроч хіба самых старых збольшага ўсе не нясуць ніякага пазітыўна-выхаваўчага эфекту ці нясуць адмоўны. Героі вечна бегаюць, мітусяцца, крычаць, страляюць, тэхнічная рэалізацыя добрая, а сэнсу нуль. Дзесьці бачыў дасьледваньне, дарэчы, што пры ўсёй вялізнай колькасьці адзьнятага у іх няма ніводнага мульта, дзе была б жанчына-маці як станоўчы персанаж. Паўсюль выключна ці бабуля, ці злая мачыха, ці прыгажуня сумнеўных маральных прынцыпаў кшталту Беласьнежкі. Можа таму ў іх і ў нас цяпер дэмаграфічная крыза і старэньне нацыі, што з дзяцінства вучылі толькі спажываць, весяліцца і ўнікаць усялякіх праблем і адказнасьці?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-10-21 07:01 am UTC (link)
Шчыра кажучы, не зусім згодны. Для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту мульты былі, і хоць іх было вельмі мала, затое іх можна было глядзець.

А што тычыцца мультоў для самых маленькіх -- так, натуральна, сытуацыя адрозьніваецца: на варожым захадзе той мульцік павінен быў прынесьці прыбытак, а ў нас жа можна мыло займацца тупым маралізатарствам: абы дзяржкамісія прыняла і пусьціла ў пракат. Адпаведна, і канцэнтрацыя разумнага-добрага-вечнага адрозная: ад тэрапэўтычных дозаў ў тым, што робяць на варожым захадзе, да шалёнай колькасьці, ад якой хочацца бляваць, у саўковым прадукце.

Што тычыцца жанчыны-маці -- так, шчыра кажучы, нічога апроч дыснэеўскага "Дамбо" ў галаву не прыходзіць. Затое амаль ўсё тамтэйшыя мульцікі, пычынаючы ад клясыкі і сканчаючы сабжавым шлакам прапагандуюць teamwork, маўляў "разам мы моц!" і прывучаюць да самастойнасьці, і, дарэчы, адказнасьці за свае ўчынкі. А ва ўсіх праблемах заходняй цывілізацыі з тым жа вынікам можна вінаваціць каго заўгодна: ад жыдамасонаў да аніматараў.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]true_hans
2009-10-21 02:50 pm UTC (link)
Аніматараў ва ўсіх бедах вінаваціць было б сьмешна, але пэўны ўплыў на фармаваньне сьветапогляду чалавека яны ўсё ж маюць. Дамбо так, яшчэ у Каралі Ільве здаецца былі, можа яшчэ дзе. Але то ўсё жывёлы, чалавечай асобіны ў такой ролі здаецца не было. Што вельмі дзіўна ўлічваючы велізарную колькасьць адзьнятага. Саўс Парк не разглядаем, гэта прадукт для дарослых :)

(Reply to this) (Parent)


[info]true_hans
2009-10-20 10:54 am UTC (link)
А мульты не выдаляй калі ласка пакуль. Забяру па настальгаваць па тым, чым раскладвалі маю кволую дзіцячую псіхіку :)

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-10-20 02:46 pm UTC (link)
Аке, без праблемаў.

(Reply to this) (Parent)


(10 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…