| Маргінальны мудак ( @ 2009-10-24 16:04:00 |
Усё ж хатнія мяне даціснулі -- ўрэшце вырашыў праблему набыцьця тэлевізара, хоць па шчырасьці ён быў нахер нератрэбны. Карацей, быў прыдбаны LG 32LH3000, які, нягледзячы на параўнальна нізкі кошт, апынуўся някепскім апаратам.
Прыемна ўразіў той факт, што пасьля таго як я паплясаў над ім з бубнам, ён пачаў граць відэа з USB-накапляльнікаў, проста як старэйшыя мадэлі. Мае кодэк DivX, які падтрымлівае асноўныя фарматы апроч хіба якога wmv. Чаго шчыра не хапае -- падтрымкі сеткі.
Адразу пасьля зьяўленьня апарат запатрабаваў некалькі рэчаў, якія ўсё ж давядзецца набыць бліжэйшым часам: тэрабайтны вінт і USB-рэк да яго, USB-хаб з кардрыдарам (фоткі клясна глядзець, ага) і тоўсты анлім -- адзін фільм у 1080p важыць 10 гіг і болей. А ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве давядзецца разжыцца спадарожнікавым тунарам з HD.
Карацей, у выніку можа атрымацца, што ўсё гэтае HDшнае шчасьце апынецца даражэйшым за тэлевізар.
Вось так.