| Маргінальны мудак ( @ 2009-10-27 13:39:00 |
Зьвярнуў ўвагу на новую моду сярод хрыстанутых грамадзянаў: ставіць абліччы сьвятых на застаўку ў мабільных тэлефонах. Асабіста я мяркую, што царква не павінна дыстанцыявацца ад новых трэндаў, а ісьці ў ногу з часам, асабліва калі на гэтым можна зарабіць -- ня ўсё ж бухлом барыжыць, трэба і пра Духоўнасьць™ падумаць.

Перш-найперш трэба актывізаваць мэдыі: на праваслаўным тэлеканале "Спас" пераняць досьвед музычных праграмаў і запусьціць на паўэкрана банэры з абліччамі і надпісамі кшталту "Хочешь себе такой? Отправь SMS с текстом chudotvorets на номер 666!". На "Радио Радонеж" пасьля кожнага песнапеньня неабходна пускаць ролік са зьместам накшталт "Поставь эту песню себе на звонок, прояви свою индивидуальность! Отправь..." А манашкі ў падземных пераходах, чаму яны стаяць проста так? Кожную зь іх трэба нагрузіць стосам каляровых каталягаў кантэнту, каб яны займаліся актыўнымі продажамі. Апроч усяго іх варта натаскаць на аказаньне тэхпадтрымкі, каб любая бабуля магла да іх зьвярнуцца.
Калі народ да гэтага прызвычаіцца, можна будзе запускаць і іншыя, больш прасунутыя сэрвісы: споведзь па тэлефоне, мабілньная тэлевізія з вяшчаньнем службаў (у тым ліку on-demand), замова малітваў праз SMS, і гэтак далей. Галоўнае -- пачаць!
P.S. Дарэчы, вось вам бізнэс-ідэя: інтэрнэт-крама з асартыментам царкоўнай лаўкі. Можна яшчэ дадаць тое-сёе з маёй улюбёнай "Праваслаўнай кнігі": кнігі пра жыдамасонаў і "руССкий вестник". Думаю, попыт будзе шалёны. Толькі, калі дасягнеце посьпеху, пра мяне не забывайцеся: ад адсотка-другога з прыбытку за ідэю не адмоўлюся :).