Маргінальны мудак ([info]a_sad_one) wrote,
@ 2009-11-01 14:12:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Наш любимый, дорогой
Телевизор "Витязь",
Как его купили вы --
Сами с ним ебитесь.

Пачута ў Горадні напрыканцы 90-х. Справа ў тым, што ў тыя часы Віцебскі тэлевізарны завод імя 60-годзьзя БССР пачаў масава прапіхваць свае тэлевізары на рынак: была запушчаная рэкляма, у кожную, нават самую зачуханую краму, быў завезены ўвесь асартымэнт прадукцыі. Аднак пра сэрвісныя цэнтры ніхто не парупіўся, а ўлічваючы якасьць, яшчэ больш паскудную чым у "Гарызонтаў", шчасьлівыя пакупнікі неўзабаве сутыкнуліся зь неабходнасьцю рамонту, і былі вымушаныя ствнавіцца ў чаргу да мясцовых кулібіных.

А яшчэ мясцовае вытворчае аб'яднаньне "Радыёхваля", вядомае ў народзе як Магнітола, вырабляла тэлевізары "Верас" -- настолькі надзейныя, што мала ў каго яны адпрацавалі паўгады. Але гэта ўжо іншая гісторыя.



(9 comments) - (Post a new comment)


[info]true_hans
2009-11-01 01:20 pm UTC (link)
На "Гарызонты" не гані, "Гарызонты" савецкай сборкі працавалі як належыць калі час ад часу замяняць лямпу-другую. З "Віцязямі" ж я сутыкнуўся ўжо толькі ў 2000-я. У 90-я народ купляў розныя карыстаныя нямецкія noname-апараты. Але яны былі значна горшыя нават за "Віцязі", адно што каштавалі капейкі.

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-11-01 03:28 pm UTC (link)

З савецкіх Гарызонтаў я сутыкаўся з 51-мі і 61-мі, якія на момант развалу СССР былі сапраўднымі народнымі маркамі, хоць і на момант выхаду яны адставалі ад таго, што выраблялася на капіталістычным захадзе і ўсходзе. Як і першыя "кубікі", яны амаль цалкам былі зробленыя на рассыпусе, таму не былі звышнадзейнымі. Хоць, калі Гарызонт пачаў наганяць час і перайшоў на томпсанаўскую адбракоўку, а потым на сборку кітайскіх камплектаў, надзейней яны ня сталі.

А ў 90-я гады правільныя людзі, калі не хацелі купляць новыя праваслаўныя NEC ці Funai (пры сярэднім заробку ў 50$ іх было не так лёгка набыць), замест родных Гарызонтаў ці Віцязяў набывалі прывезеныя зь Нямеччыны, але ня меньш праваслаўныя бэушныя Блаупункты ці Томпсаны, большасьць зь якіх дасюль працуе на лецішчах ці кухнях.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]silverrebel
2009-11-01 05:50 pm UTC (link)
Была легендарная мадэль Витязь 51ТЦ-346ДБВ, яна пержыла ў многіх і 4-кі, і 5-кі.
Першыя апраты 6-й серыі пайшлі ў продаж пад нейкую дату, калі яшчэ праходзілі завадскія выпрабаванні. Я якраз дыпломную практыку на "Віцязі" тады праходзіў.

У 90-я масава прадавалія гарызонты і віцязі сабраныя ў хлявах з крадзеных дэталяў. Калі знайсці нармальнага зборшчыка, то былі надзейней завадскіх.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-11-01 06:21 pm UTC (link)
Скажу шчыра: за сваё жыцьцё сутыкаўся з савецкімі віцязямі літаральна пару разоў -- ў Горадні яны былі вельмі нераспаўсюджыныя.

А самазбор -- так, быў і квітнеў, але ўсё ж у першую палову 90х. У гаспадарцы дасюль эксплатуецца Горизонт 51 ТЦ 431Д-И, сабраны бацькам у 90-м годзе.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]silverrebel
2009-11-01 06:26 pm UTC (link)
Мы набывалі 5-ты з 54 дыяганаллю гарызонт дзесці ў 95-96. Каля 10 гадоў адпрацаваў.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]a_sad_one
2009-11-01 07:50 pm UTC (link)
Дзесяць гадоў -- ня тэрмін для тэлевізара.
Колькі разоў рамантаваўся? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]silverrebel
2009-11-01 09:19 pm UTC (link)
Адзін раз -- было нешта механічнае з цокалем кінескопа. С эксплуатацыі быў выведзены, падобна, з-за той жа паломкі. Проста бацька захацеў купіць новы.

(Reply to this) (Parent)


[info]dziki_dzik
2009-11-01 03:56 pm UTC (link)
U maja matulja tut z patryjatyzmu i nasluhawshysja BT kupila sabie pylesos "Haryzont". U im ruchka zroblena z takoj plastmassy, shto ne mozha ne zlamacca. Zlamalasja. Zaraz ja joj kupiw Samsung. Ranej kupiw joj pylesos robat "Rumba", alie jon kvioly.

(Reply to this) (Thread)


[info]a_sad_one
2009-11-01 04:16 pm UTC (link)
Наогул, я мяркую што дзеля набыцьця стойкага імунітэту да лёзунгу "Купляйце беларускае!" трэба нешта беларускае такі набыць і такі паспрабаваць зь яго скарыстацца. У мяне такой прышчэпкай быў ровар: горны "Аист" вытворчасьці ММВЗ -- пасьля яго, гм, эксплюатацыі, да ўсіх беларускіх прамысловых тавараў я стаўлюся зь вялікай насьцярогай і імкнуся зь імі наогул ня зьвязвацца.

(Reply to this) (Parent)


(9 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…