| Маргінальны мудак ( @ 2009-11-01 22:58:00 |
У працяг тэмы пра айчынную вытворчасьць. Так ужо атрымалася, што ў самым пяшчотным узросьце я меў мажлівасьць ціскаць шмат рознай тэхнікі, пераважна аўдыё- відэа-накірунку. Зазвычай тая тэхніка была прыстойнай і мела добрую радаслоўную, аднак часам трапляліся такія экзэмпляры, якія сваім убоствам і нерацыянальнасьцю моцна траўмавалалі маю кволую і неакрэплую дзіцячую псыхіку.
Найбольш мяне уразіў спадарожнікавы тунар вытворчасьці заводу "Віцязь" -- дасюль мне часам сьняцца страшныя сны пра яго. Сьніцца мне, што кроў з носу трэба арганізаваць трансьляцыю ў кабэльную сетку з дапамогай гэтага дэвайсу, а ён ніхера не працуе!
У сваім апавяданьні буду абапірацца толькі на сваю памяць, бо ў інтэрнэтах інфармацыі пра яго, нажаль, знайсьці не атрымалася.
Маё знаёмства з тэхнічнымі аспэктамі спадарожнікавага прыёму пачалося напрыканцы далёкага 1993-га году. У тыя блаславёныя часы ў нашай маладой дзяржаве не было пасады прэзідэнта, трава была зялёная, дрэвы -- вялікімі, а кліенцкія прыстасаваньні -- ужо дастаткова дапіленымі, каб зь іх мог скарыстацца нават ідыёт. Да таго ж, яны ўжо дасягнулі піку сваіх мажлівасьцяў -- нічога новага да самой сьмерці аналягавай тэлевізіі (апроч, хіба што, унівэрсальных Ku-канвэртараў і іх падтрымкі з боку тунараў) ўведзена не было. Каб ня быць галаслоўным, распавяду пра мажлівасьці бюджэтнага тунара Kopernikus, які на той момант выкарыстоўваўся як асноўны: працэсарнае кіраваньне, лічбавы сінтэзатар частаты,GUI OSD, стандартныя раз'ёмы ўваходу-выхаду. Ня звыш канешне, але ў параўнаньні з тым, што зьявілася, гэта быў цуд тэхнікі.
А зьявілася цяжкая бандура з гордым надпісам "Витязь" на мордзе. Унутранасьці за даўнасьцю гадоў ня памятаю, адзінае што запомніў -- агромністы трансфарматар, у некалькі разоў большы за тыя, што стаялі ў нармальных апаратах: жэрла яно дай божа. Меў механічны пераключальнік на 20 каналаў, які ўяўляў сабой дваццаць кнопак на мордзе, дзеля кожнай кнопкі стаяў настроечны рэзістар -- проста як у тунары відака ВМ-12. Палярызацыя не захоўвалася -- быў тумблер, які трэба было пераключаць. Аудыёпаднясучая таксама настройвалася кожны раз уручную -- дзеля гэтага стаяла адмысловая круцёлка, аднак штораз яе круціць не даводзілася, бо большасьць каналаў вяшчала гук на 7.02 МГц(левы канал) і 7.20(правы). Як жа настройваўся другі аўдыёканал? -- спытаеце вы. Наіўныя, хіба вы думаеце што яно падтрымлівала стэрэагук? -- адкажу пытаньнем на пытаньне я.
Па такіх парамэтрах як адчувальнасьць і сэлектыўнасьць апарат таксама быў наперадзе ўсяго сьвету: з уражаньняў скажу што мой улюбёны Cartoon Network, які можна было прымаць у Горадні з 19.2Е на 120см, замест таго, каб зьлёгку сьняжыць, зь цяжкасьцю прабіваўся. Затое пёрла моцная памеха зь іншага транспондэру. Карацей, чыста злавіць нічога так і не атрымалася, новат тое, што на нармальных апаратах ідэальна прымалася на 60см. Раз'ёмы выхадаў былі такія ж стандартныя і зразумелыя як і на вышэйзгаданым ВМ-12 -- BNC пад відэа і DIN-5 пад аўдыё.
Пакарыстаўся я гэтым цудам ажно вечар -- больш ня змог. Але той вечар пакінуў мацнейшыя сьляды ў маёй сьвядомасьці і нават зараз, праз пятнаццаць гадоў, я ізноў і ізноў перажываю хвалюючы момант падлучэньня гэтага цуда інжынэрнай думкі, ізноў і ізноў мне сьняцца жахі пра неабходнасьць нешта ім прыняць, ізноў і ізноў я прагну яго ўбачыць, хоць ня ведаю нават мадэлі.
Дабранач, хлопчыкі і дзяўчынкі!
Дабранач...
Найбольш мяне уразіў спадарожнікавы тунар вытворчасьці заводу "Віцязь" -- дасюль мне часам сьняцца страшныя сны пра яго. Сьніцца мне, што кроў з носу трэба арганізаваць трансьляцыю ў кабэльную сетку з дапамогай гэтага дэвайсу, а ён ніхера не працуе!
У сваім апавяданьні буду абапірацца толькі на сваю памяць, бо ў інтэрнэтах інфармацыі пра яго, нажаль, знайсьці не атрымалася.
Маё знаёмства з тэхнічнымі аспэктамі спадарожнікавага прыёму пачалося напрыканцы далёкага 1993-га году. У тыя блаславёныя часы ў нашай маладой дзяржаве не было пасады прэзідэнта, трава была зялёная, дрэвы -- вялікімі, а кліенцкія прыстасаваньні -- ужо дастаткова дапіленымі, каб зь іх мог скарыстацца нават ідыёт. Да таго ж, яны ўжо дасягнулі піку сваіх мажлівасьцяў -- нічога новага да самой сьмерці аналягавай тэлевізіі (апроч, хіба што, унівэрсальных Ku-канвэртараў і іх падтрымкі з боку тунараў) ўведзена не было. Каб ня быць галаслоўным, распавяду пра мажлівасьці бюджэтнага тунара Kopernikus, які на той момант выкарыстоўваўся як асноўны: працэсарнае кіраваньне, лічбавы сінтэзатар частаты,