Home

Advertisement

Customize
Gorące chuje, płonące pizdy Below are 20 entries, after skipping 20 most recent ones in the "Маргінальны мудак" journal:

[<< Previous 20 entries -- Next 20 entries >>]

November 2nd, 2009
12:04 pm

[Link]

Пакуль вы тут панікуеце і жарэце часнык, апэратар Life такі запусьціў UMTS+HSDPA сетку ў камэрцыйную эксплюатацыю. Месцамі яно нават някепска працуе: падчас тэставаньня я меў да 150 кб/сэк на ўваход пры прыстойным пінгу (мадэм ZTE MF100).
Аднак ня ўсё так радасна: базавых станцыяў, мадэрнізаваных пад 3G, пакуль шчыра мала (па дарозе на працу -- візуальна меньш за палову), таму пакрыцьцё шчыра дзіравае, да таго ж месцамі, напрыклад у той жа Горадні, ваякі ня вызвалілі дыяпазон, таму новым стандартам там пакуль ня пахне (хіба што трошачкі з Польшчы задзьмувае). Але пачатак пакладзены, і спадзяюся што празь некаторы час можна будзе карыстацца хуткасным мабільным інэтам ня толькі ў турэцкай сетцы і ня толькі ў буйных гарадах.

У любым выпадку, віншую! Дачакаліся!

P.S. Што тычыцца Дыялёгу зь ягоным EV-DO, то, нягледзячы на прыстойную якасьць і пакрыцьцё, шчыра пужае кошт абсталяваньня. Хоць, гледзячы на ўмовы атрыманьня мадэмаў ад Лайфу, нічога апроч "ахуелі, підарасы" таго, што варта разжывацца мадэмамі ў бліжэйшым замежжы, ў галаву не прыходзіць.

(5 comments | Leave a comment)

November 1st, 2009
10:58 pm

[Link]

У працяг тэмы пра айчынную вытворчасьць. Так ужо атрымалася, што ў самым пяшчотным узросьце я меў мажлівасьць ціскаць шмат рознай тэхнікі, пераважна аўдыё- відэа-накірунку. Зазвычай тая тэхніка была прыстойнай і мела добрую радаслоўную, аднак часам трапляліся такія экзэмпляры, якія сваім убоствам і нерацыянальнасьцю моцна траўмавалалі маю кволую і неакрэплую дзіцячую псыхіку.

Найбольш мяне уразіў спадарожнікавы тунар вытворчасьці заводу "Віцязь" -- дасюль мне часам сьняцца страшныя сны пра яго. Сьніцца мне, што кроў з носу трэба арганізаваць трансьляцыю ў кабэльную сетку з дапамогай гэтага дэвайсу, а ён ніхера не працуе!

У сваім апавяданьні буду абапірацца толькі на сваю памяць, бо ў інтэрнэтах інфармацыі пра яго, нажаль, знайсьці не атрымалася.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, сядайце ў кола, зараз дзядзька a_sad_one вам распавядзе страшны аповяд на ноч. Толькі для спэцыялістаў. )

(4 comments | Leave a comment)

02:12 pm

[Link]

Наш любимый, дорогой
Телевизор "Витязь",
Как его купили вы --
Сами с ним ебитесь.

Пачута ў Горадні напрыканцы 90-х. Справа ў тым, што ў тыя часы Віцебскі тэлевізарны завод імя 60-годзьзя БССР пачаў масава прапіхваць свае тэлевізары на рынак: была запушчаная рэкляма, у кожную, нават самую зачуханую краму, быў завезены ўвесь асартымэнт прадукцыі. Аднак пра сэрвісныя цэнтры ніхто не парупіўся, а ўлічваючы якасьць, яшчэ больш паскудную чым у "Гарызонтаў", шчасьлівыя пакупнікі неўзабаве сутыкнуліся зь неабходнасьцю рамонту, і былі вымушаныя ствнавіцца ў чаргу да мясцовых кулібіных.

А яшчэ мясцовае вытворчае аб'яднаньне "Радыёхваля", вядомае ў народзе як Магнітола, вырабляла тэлевізары "Верас" -- настолькі надзейныя, што мала ў каго яны адпрацавалі паўгады. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

(9 comments | Leave a comment)

October 29th, 2009
06:08 pm

[Link]

У сувязі зь цяжэйшым абстынентным сіндромам не пайшоў на працу. На тэлефанаваньні не адказваю, у джаберы не зьяўляюся, ляжу ў ложку і ціха ўсіх ненавіжду.

Затое ўзгадаў адзіны вядомы мне ўзор беларускамоўнага дзіцячага фальклёру. Для пасьпяховага выкананьня патрэбнае двухскладовае імя, хай будзе Саша.

Гхм-гм! )

(3 comments | Leave a comment)

October 27th, 2009
01:39 pm

[Link]

Зьвярнуў ўвагу на новую моду сярод хрыстанутых грамадзянаў: ставіць абліччы сьвятых на застаўку ў мабільных тэлефонах. Асабіста я мяркую, што царква не павінна дыстанцыявацца ад новых трэндаў, а ісьці ў ногу з часам, асабліва калі на гэтым можна зарабіць -- ня ўсё ж бухлом барыжыць, трэба і пра Духоўнасьць™ падумаць.



Перш-найперш трэба актывізаваць мэдыі: на праваслаўным тэлеканале "Спас" пераняць досьвед музычных праграмаў і запусьціць на паўэкрана банэры з абліччамі і надпісамі кшталту "Хочешь себе такой? Отправь SMS с текстом chudotvorets на номер 666!". На "Радио Радонеж" пасьля кожнага песнапеньня неабходна пускаць ролік са зьместам накшталт "Поставь эту песню себе на звонок, прояви свою индивидуальность! Отправь..." А манашкі ў падземных пераходах, чаму яны стаяць проста так? Кожную зь іх трэба нагрузіць стосам каляровых каталягаў кантэнту, каб яны займаліся актыўнымі продажамі. Апроч усяго іх варта натаскаць на аказаньне тэхпадтрымкі, каб любая бабуля магла да іх зьвярнуцца.

Калі народ да гэтага прызвычаіцца, можна будзе запускаць і іншыя, больш прасунутыя сэрвісы: споведзь па тэлефоне, мабілньная тэлевізія з вяшчаньнем службаў (у тым ліку on-demand), замова малітваў праз SMS, і гэтак далей. Галоўнае -- пачаць!

P.S. Дарэчы, вось вам бізнэс-ідэя: інтэрнэт-крама з асартыментам царкоўнай лаўкі. Можна яшчэ дадаць тое-сёе з маёй улюбёнай "Праваслаўнай кнігі": кнігі пра жыдамасонаў і "руССкий вестник". Думаю, попыт будзе шалёны. Толькі, калі дасягнеце посьпеху, пра мяне не забывайцеся: ад адсотка-другога з прыбытку за ідэю не адмоўлюся :).

(13 comments | Leave a comment)

October 25th, 2009
07:45 pm

[Link]

Назіраньне.
У дзяцінстве я не баяўся крыві і шчыра дзівіўся як такое мажліва, каб людзі страчвалі прытомнасьць ад яе выгляду. Цяпер жа мне робіцца млосна: цяжка дыхаць і падванітоўвае. Прытым, што да крыві зь мяса ці рыбы стаўлюся абсалютна нармальна, а запечаную нават люблю.

(Leave a comment)

October 24th, 2009
04:04 pm

[Link]

Мы купили телевизор белорусской марки "Витязь"

Усё ж хатнія мяне даціснулі -- ўрэшце вырашыў праблему набыцьця тэлевізара, хоць па шчырасьці ён быў нахер нератрэбны. Карацей, быў прыдбаны LG 32LH3000, які, нягледзячы на параўнальна нізкі кошт, апынуўся някепскім апаратам.
Прыемна ўразіў той факт, што пасьля таго як я паплясаў над ім з бубнам, ён пачаў граць відэа з USB-накапляльнікаў, проста як старэйшыя мадэлі. Мае кодэк DivX, які падтрымлівае асноўныя фарматы апроч хіба якога wmv. Чаго шчыра не хапае -- падтрымкі сеткі.

Адразу пасьля зьяўленьня апарат запатрабаваў некалькі рэчаў, якія ўсё ж давядзецца набыць бліжэйшым часам: тэрабайтны вінт і USB-рэк да яго, USB-хаб з кардрыдарам (фоткі клясна глядзець, ага) і тоўсты анлім -- адзін фільм у 1080p важыць 10 гіг і болей. А ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве давядзецца разжыцца спадарожнікавым тунарам з HD.

Карацей, у выніку можа атрымацца, што ўсё гэтае HDшнае шчасьце апынецца даражэйшым за тэлевізар.

Вось так.

(6 comments | Leave a comment)

October 22nd, 2009
09:16 pm

[Link]

Слушай батьку!


Напэўна ўсе фрэнды-суайчыньнікі памятаюць трэш-хіт ВІА Сябры "Слушай Батьку", які быў выкананы перад выбарамі-2006 -- так запамінальна саміведаецекаго саміведаецекуды не цалаваў ніхто, тут Анатоль Ярмоленка і кампанія адзначыліся.

Аднак далёка ня ўсе чулі поўны запіс гэтага твору. Як ён зьявіўся ў шырокім доступе -- невядома, прынамсі я знайшоў яго ў раённай лякалцы праз тыдзень пасьля зьяўленьня вядомага канцэртнага запісу. Зь цягам часу ён пачаў губляцца: зь людзей, якія яго пералівалі, ён быў знойдзены толькі ў [info]true_traiden, які і дастаў яго на белы сьвет.

Улічваючы тое, што ў інтэрнэце поўнай вэрсіі няма, гэты прабел варта запоўніць: краіна павінна памятаць сваіх герояў.

Прашу:
ВІА Сябры - Слушай батьку! (3.1 Мб)

Пад катам сьпіс люстэркаў. На добрую доўгую памяць. )

(5 comments | Leave a comment)

October 20th, 2009
01:11 pm

[Link]

Нешта апошнім часам Webmoney Keeper Light стаў жахліва тармазіць, прычым праблема яўна на іхным баку. Шчыра напружвае.

(3 comments | Leave a comment)

11:57 am

[Link]

Wojownicze Żółwie Ninja


Гляджу сабж, уштырваюся, настальгую :). На скрыншоце -- мой улюбёны герой, і мяне заўжды раздражняла тое, што ў мульціку дабро перамагала зло: ну як нейкія лохі, якія нават не былі як сьлед узброеныя, маглі перамагаць такога файнага дзядзьку са столькімі гаджэтамі? Не, сапраўды ў сцэнары было нешта ня тое, хоць мульцік на той час успрымаўся вельмі добра і пакінуў у маёй душы насеньне тэхнафашызму, якое празь некаторы час прарасло і буйна закаласілася.

Адно што не магу знайсьці польскі аднагалосы пераклад, зь якім мульт вяшчаўся ў 90-м годзе.

(10 comments | Leave a comment)

October 17th, 2009
10:55 pm

[Link]

Рэклямны псот
У выніку ўсіх здзекаў рабе [info]true_traiden пераўтварыў свой сьвісток, набыты ў Расеі, у паўнавартасны UMTS-мадэм. А што нам шчэ трэ?

(Leave a comment)

10:05 pm

[Link]

трошкі рэклямы
Сядзім з рабе [info]true_traiden, назіраем як пад вендой працуюць людзі з Xorox team і дзвімся, што яны гатовыя згубіць некалькі гадзінаў, абы разлочыць Huawei E1550, набыты на расейскім МТСе.

Празяг будзе.

P.S. [info]dizel_by пэўна саромеўся да іх зьвяртацца. А дарма!

(Leave a comment)

October 15th, 2009
10:19 pm

[Link]

Перапіснае - І
Хоць я і ня ўдзельнічаў у агульнарэспубліканскім перапісе, але паводле расповядаў хатніх ўсё было нармальна, нават блянкаў на белмове хапіла. Асабліва спадабалася вуснае пытаньне "ці гасьцявалі ў вас замежнікі 3-4 ліпеня 2008 году?"

(Leave a comment)

October 14th, 2009
11:12 pm

[Link]

Жыцьцёвая мудрасьць
Папрацаваў -- закрый працоўныя рэчы. Проста каб ня мець непрыемнасьцяў.

Аднойчы мае хатнія замест кампа прадакшн-сэрвэр выключылі.

(6 comments | Leave a comment)

12:35 am

[Link]

У нататнік гаспадыні
Жалезная міса, падчэпленая да wi-fi сьвістку накшталт dwa-110 у якасьці рэфлектара, істотна выцягвае узровень сігналу і дазваляе арганізаваць падручнымі сродкамі надзейнае злучэньне па-за зонай упэўненай сувязі.

Варта было б паспрабаваць скарыстацца з хваляводу "Nescafe", але яго не было пад рукой.

(7 comments | Leave a comment)

October 10th, 2009
08:19 pm

[Link]


Вялікі дзякуй ISP IPTelcom за адпачынак ад інтэрнэту. За сёньняшні дзень іхны РРТР сэрвэр працаваў 40 хвілін. Зараз, здаецца, падняўся але невядома ці надоўга. Учора спачатку была недаступнай іхная сетка, а потым ляснуўся білінг -- інэт ляжаў паўдні.

UPD: Мне пашанцавала. Сэрвэр падняўся, але празь некаторы час пачаў глючыць білінг: перастала праходзіць аўтарызацыя і некаторыя шчасьліўчыкі атрымалі мінус некалькі соцень тысяч на рахунку. Зараз галоўнае -- каб не разарвалася РРТР сэсія, бо ізноў яно мяне ня пусьціць.

UPD2: Бляць, заябала. Я цудоўна разумею што нічога ідэальнага не бывае і даўны ў любым выпадку непазьбежныя. Але ж шчыра напружвае, калі ўсім похуй на той факт, што некалькі тысяч чалавек сядзяць без сувязі -- гледзячы па ўсім, да панядзелка ніхто праблему фіксіць не зьбіраецца.

(Leave a comment)

October 8th, 2009
11:54 pm

[Link]

Замалёвачка з сцайту белдзяжфілярмоніі:


Холст, масла.

(4 comments | Leave a comment)

October 7th, 2009
10:06 pm

[Link]

Хачу падзяліцца сёньняшнімі мабільнымі здымкамі. А з-за таго, што дзень апынуўся пахмурным, фоткі атрымаліся асабліва паскуднымі.


Гэтая антэна вісіць у аддзяленьні беларусбанку на Экспабеле. На тэлевізійную не падобная, тым больш глядзіць не на Калодзішчы. Да таго ж, часьцяком бачу па два вібратары (TX+RX?) такога ж памеру і арыентацыі на будынках банку і часам на жылых дамах. Людцы добрыя, гэта што такое? Хіба ў іх ёсьць свая бяздротавая сетка ў мэтровым дыяпазоне?


Перада мной доўга стаяў і выбіраў латэрэйныя білеты нейкі зашмальцаваны мужык. Набыўшы стос білетаў, ён адышоў ад касы і пачаў дэфляраваць(там штосьці сьціраецца, ніколі не рабіў гэтага) нейкія пэўныя білеты і нешта запісваць у сшытак. Калі я скончыў свае справы, ен набыў яшчэ 80 штук. Сістэма!


Ля-ля-ля, ля-ля-ля! Пашкадаваў грошай, ды й часу нават на "руССкий вестник" не хапае.


Выкідыш мясцовай прамысловасьці. Інжынэры ня сталі замарочвацца з тым, што дыяпазон FM2 у два з паловай разы шырэйшы за FM1, яны проста выкінулі першыя 12МГц (60% дыяпазону).
Купляйце беларускае!

(7 comments | Leave a comment)

08:14 pm

[Link]

ДА!
Назіраньні за сёньняшнім эпічным срачам:

По правде, очень хотелось бы понять - чем вы сами занимаетесь к тому же под Linux?
Вядома ж, на СР дрочым.
....
Оптимальнее и быстрее будет создать поддержку работы программы под Wine или в подобной среде.
/me думае пра адаптацыю праграмы, залочанай Themidа, да вайну. А калі я сутыкаўся з гэтым, гм, прадуктам, ён яшчэ пад старфорс быў залочаны :).

...праз пару гадзін:
Пробовали запустить *.rpm для Mandriva в Ubuntu - ошибка. О какой крос-платформенности можно говорить если даже между разными Linux нет совместимости (вроде называется "POSIX").
/me кончыў і запаліў.

Калі каму мала, то вось яшчэ пад заслону:

До этого приходилось иметь дело только с пиратами, а теперь еще и с
Linux-террористами.
...

У нас, двоих выпускников БАТУ...

/me падумаў пра сваю снобскую сутнасьць.

Шчыра кажучы, з аднаго боку гэта ня лепшы вырыянт: псаваць людзям бізнэс такім чынам. Усё ж ПДД гэта не венда с фаташопам, пірацтва сапраўды можа падарваць распрацоўшчыкаў, а праграмуліна гэтаму спрыяе. А зь іншага, гэта цудоўна што зьявілася мажлівасьць карыстацца гэтай інфой без неабходнасьці ставіць венду. А улічваючы, кхм, недалёкасьць распрацоўшчыкаў, чытаць іхныя плыні нянавісьці дастаўляе шчырае задавальненьне :).

(4 comments | Leave a comment)

October 6th, 2009
02:38 pm

[Link]

Demonoid ужо некалькі тыдняў ляжыць, Пірацкая бухта таксама кудысьці зьнікла. Такімі тэмпамі я хутка без музыкі застануся.

(7 comments | Leave a comment)

[<< Previous 20 entries -- Next 20 entries >>]

Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize